Беларуская мова. 3 клас. Урок: Вызначэнне роду прыметнікаў (1-я гадзіна)

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

урок: Вызначэнне роду прыметнікаў

Тэма ўрока: Вызначэнне роду прыметнікаў

Мэты ўрока:

1. Паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам;

2. Вучыць адрозніваць спалучэнне прыметніка з назоўнікам, вызначаць канчаткі назоўніка і прыметніка;

3. Выхоўваць патрэбу ў адкрыцці новага на кожным уроку, садзейнічаць выхаванню адказнасці.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Зачытайце апошнія 2 сказы.

III. Арфаграфічная размінка

З буйных ліп і б..ро..

Лісты валя..а.

Між павала.. і ло..

Рассыпаю..а.

Ш..пацяць, ш..л..сцяць

З..Л..ЦІСТЫЯ

Увысь г.ліны гл..дзяць

Пусталістыя.

Я. Купала

— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

— Назавіце прыметнікі. Да якіх назоўнікаў яны адносяцца?

— Вызначце склад выдзеленых слоў.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму?

IV. Чыстапісанне:

Вызначэнне роду прыметнікаў

рабіна              раса             гронка

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Рабіна (рябина) — дрэва, на якім гронкамі растуць аранжава-чырвоныя ягады.

Раса (роса) — вадзяныя кроплі, якія збіраюцца на паверхні раслін і розных прадметаў вечарам, ноччу і раніцай пры паніжэнні тэмпературы ў цёплую пару года.

Гронка (гроздь) — скопішча пладоў або кветак на адной галінцы.

Роднасныя словы:

Рабінка, рабіннік, рабінавы.

Расіна, расінка, расісты.

Усе дрэвы голыя,

А рабінка ў полымі.

Агністыя гронкі

Палаюць, як зоркі.

Я. Крупенька

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць цвёрдыя гукі.

— Перакладзіце на рускую мову выдзеленыя словы.

V. Паведамленне тэмы ўрока

– Сёння вы даведаецеся пра граматычную сувязь прыметніка з назоўнікам. Тэма: Вызначэнне роду прыметнікаў.

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 149, с. 81 (вусна)

Практ. 150, с. 82

VIІ. Фізкультхвілінка

Гульня-імітацыя «Вясна»

Сонейка пускае свае вясёлыя промні.

Вецер гойдае галінкі дрэў.

На рэчцы крыгаход.

Ідзе дожджык.

У небе зайграла вясёлка.

Ветрык патыхае.

Птушкі ляцяць з выраю.

Паўзе вусень.

Птушаняты просяць есці.

VIIІ. Замацаванне

Практ. 151, с. 82

Правіла на с. 83

Практ. 152, с. 83

Практ. 153, с. 83

Практ. 154, с. 84

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Што вас зацікавіла на ўроку?

— Ці не стаміліся?

— Як вы ацэніце сваю працу?

— Мне спадабалася, як вы працавалі.

X. Дамашняе заданне

Практ. 155, с. 84, правіла.

План-канспекты ўрокаў. Пачатковая школа

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Вызначэнне роду прыметнікаў (2-я гадзіна)

Вызначэнне ліку прыметнікаў

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика