Беларуская мова. 3 клас. Урок: Вызначэнне ліку прыметнікаў

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Вызначэнне ліку прыметнікаў

Тэма ўрока: Вызначэнне ліку прыметнікаў

Мэты ўрока:

1. Паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам у ліку;

2. Вучыць знаходзіць спалучэнне прыметніка з назоўнікам і вызначаць лік прыметніка, вызначаць канчаткі назоўніка і прыметніка;

3. Вучыць устанаўліваць значэнне незнаёмых слоў з дапамогай слоўніка;

4. Развіваць фанематычны слых, маўленне, памяць;

5. Выхоўваць беражлівыя адносіны да птушак, пачуццё замілавання роднай прыродай.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання (практ. 154)

— Прачытайце спалучэнні назоўніка з прыметнікам.

— Пастаўце пытанні да прыметнікаў.

— Назавіце род і. канчатак прыметніка.

— Як вы вызначылі род прыметніка?

ІІІ. Новы матэрыял

— Прачытайце сказы. Знайдзіце спалучэнні назоўніка з выдзеленым прыметнікам.

Шпак — пералётная птушка. (______ лік)

Шпакі, ластаўкі, буслы — пералётныя птушкі. (_____ лік)

— Чым адрозніваюцца гэтыя прыметнікі?

— Вызначце іх лік, запішыце ў дужках.

— Якога ліку могуць быць прыметнікі?

— Запомніце! Прыметнікі змяняюцца па ліках. Каб даведацца пра лік прыметніка, трэба вызначыць лік назоўніка, ад якога залежыць гэты прыметнік. Такога ліку будзе і прыметнік.

— Прачытайце загадку. Адгадайце яе. Што значыць цыбаты?

Чырвоная дзюба,

Чырвоныя пяты.

На лузе — цыбаты,

У небе — крылаты. (Бусел.)

— Назавіце прыметы, якія падказалі адгадку.

— Знайдзіце спалучэнні выдзеленых назоўнікаў з прыметнікамі.

— Як вызначыць лік прыметнікаў?

— Вызначце лік назоўніка, прыметніка. Выдзеліце канчаткі.

*- Паспрабуйце вызначыць лік прыметнікаў цыбаты, крылаты. Які назоўнік падкажа іх лік?

ІV. Замацаванне

— Паслухайце верш пра пліску (даведайцеся са слоўніка, якая гэта птушка). Па тлумачальным слоўніку даведайцеся, што такое купіна і ватоўка.

Пліска

Ля вадзіцы блізка

Лёгка скача пліска.

Ножкі, як пружынкі,

Скача безупынку.

Цёмныя вочкі,

Белыя шчочкі,

Шэрая ватоўка.

Пэўна, ёю купіна

Назаўсёды куплена,

Бо заўсёды тут яна…

Вечна скача пліска

Ля вадзіцы блізка.

С. Шушкевіч.

— Як апісана птушка ў вершы?

— Паслухайце ўрывак з верша і запішыце спалучэнні назоўніка з прыметнікам. (Настаўнік чытае адпаведны ўрывак.)

— Як вызначыць лік прыметніка?

— Вызначце лік назоўніка і прыметніка. Пазначце канчаткі прыметнікаў.

— Прачытайце тэкст. Назавіце незразумелыя словы. Праверце, ці супадае мяркуемае вамі значэнне з апраўдным значэннем слова. Вызначце тэму тэксту. Прыдумайце загаловак.

___________

Сакавік – пара абуджэння прыроды ад _________ сну. Неба вызваляецца ад __________ і ___________ хмар. Сонейка пасылае на зямлю свае __________ промні. Пад _________ сонцам з’яўляюцца ледзяшы. Рэчкі скідаюць з сябе _________панцыр і вырываюцца на ________прастор. Разводдзе — гэта _________стыхія.

Паводле I. С. Марачкіна

Словы дпя даведак: цяжкіх халодных, зімовага, ласкавыя веснавыя, доўгія, сакавіцкім, зімовы, лёдавы, прыродная, шырокі.

— Дапоўніце тэкст патрэбнымі па сэнсе прыметнікамі. Карыстайцеся словамі для даведак.

— Прачытайце тэкст па сказах. Знайдзіце спалучэнні назоўніка з прыметнікам. Вызначце лік прыметнікаў.

— Вызначце арфаграмы. Спішыце тэкст, пазначце лік прыметнікаў.

— Зрабіце самаправерку.

V. Дамашняе заданне

Практ. 155. Вызначце лік назоўнікаў і прыметнікаў.

VI. Вынік урока

— Якога ліку бываюць прыметнікі?

— Як вызначыць лік прыметніка?

Тут распрацоўкі ўрокаў!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў і прыметнікаў

Дзеяслоў (Дзеяслоў як часціна мовы)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика