Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў, -л (2-я гадзіна)
План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў, -л (2-я гадзіна)
Мэты ўрока:
1. Вучыць адрозніваць дзеясловы прошлага часу, вызначаць іх род і лік; практыкаваць у вызначэнні ліку дзеясловаў цяперашняга і будучага часу;
2. Вучыць назіраць за моўнымі з’явамі, устанаўліваць значэнне незнаемых слоў з дапамогай слоўніка, вылучаць і асэнсоўваць лінгвакраіназнаўчую інфармацыю тэксту;
3. Фарміраваць навыкі самакантролю за вымаўленнем;
4. Развіваць фанематычны слых, маўленне, памяць;
5. Выхоўваць пачуццё адказнасці за ўласныя паводзіны ў прыродзе.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
— Назавіце лік і род выпісаных дзеясловаў.
— Як вызначыць лік дзеясловаў?
— У дзеясловаў якога часу можна вызначыць лік і род?
— Як вызначыць лік і род дзеясловаў прошлага часу?
— Прывядзіце прыклады дзеясловаў прошлага часу мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
— З дапамогай якіх суфіксаў утвараюцца дзеясловы прошлага часу? У чым адрозненне ад рускай мовы?
ІII. Замацаванне
1) — Паслухайце тэкст пра хлопчыка і скажыце, ці сапраўды ён любіў кветкі?
Ранняй вясной, калі яшчэ ляжаў снег, Васілёк знаходзіў пралескі. Дзівіўся: ноччу патрэскваў мароз, а днём на прагаліне, каля самай гурбы, цвіла пралеска. Паступова снег растаў усюды, нават у лясных ямах. Васілёк назбіраў ландышаў. Потым далучыў да іх некалькі каліўцаў фіялак, блакітных званочкаў, жоўтага падбелу, ружовай медуніцы. Букет атрымаўся прыгожы. Любіць Васілёк кветкі.
Паводле I. Сіняўскага.
— Якія словы былі незразумелыя? Адшукайце іх у слоўніку.
— Чаму дзівіўся Васілёк, калі знаходзіў пралескі?
— З якіх вясновых кветак сабраў букет Васілёк?
— Ці згодныя вы, што Васілёк любіць кветкі?
— Чаму першыя веснавыя кветкі непажадана збіраць?
— Што б вы параілі Васільку?
— На слых выпішыце з тэксту дзеясловы прошлага часу, вызначце іх лік і род, абазначце суфікс. (Настаўнік чытае тэкст па адным сказе, вучні называюць дзеясловы.)
2) — Прачытайце верш.
Не на жарт стара..ся Лёня,
Пілава.. і габлява…
Адмысловыя шпакоўні
Ён для птушак змайстрава…
М. Чарняўскі.
— Якія словы былі незразумелыя? Знайдзіце іх значэнне ў слоўніку. Ці супала значэнне з тым, якое вы меркавалі?
— Вызначце часціну мовы, лік і род слоў, у якіх прапушчаны літары. Растлумачце іх правапіс.
— Спішыце. Растлумачце арфаграмы.
— Выдзеленыя словы разбярыце па складзе.
3) — Ці ведаеце вы, што значыць «хутар», «жыць на хутары»?
— Паслухайце тэкст.
Госці з хутара
Вярнуліся з выраю шпакі. Адна сям’я не знайшла ў вёсцы прытулку. Яна пасялілася ў дупле старой ліпы на ўскрайку лесу. Але жыць ім там адным сумна, як на хутары. Кожны дзень яны прылятаюць на наш двор. Тут шпакі збіраюць шматкі пакулля, анучкі, nep‘e і нясуць да сваей ліпы. 3 гэтага яны ладзяць сабе гняздо. Трэба было зімой зрабіць яшчэ адну шпакоўню і замацаваць яе на бярозе. А я не здагадаўся!
Паводле X. Жычкі.
— Каго аўтар назваў гасцямі з хутара?
— Што значыць «знайсці прытулак»?
— Устанавіце значэнне слова пакулле па тлумачальным слоўніку.
— Дзе пасялілася шпачыная сям’я?
— Чаму ім было сумна?
— Аб чым пашкадаваў аўтар?
— Запішыце пад дыктоўку першыя 3 сказы (тлумачальная дыктоўка). На слых знайдзіце дзеясловы ў сказах, якія я прачытаю, вызначце іх час і лік. (Настаўнік чытае выдзеленыя сказы.)
Развіццё маўлення!
— На колькі частак можна падзяліць тэкст?
— Пра што будзе гаварыцца ў кожнай частцы?
Вусны падрабязны пераказ тэксту паводле плана, прапанаванага настаўнікам і змешчанага на дошцы.
План
1. Не знайшлі прытулку.
2. Сумна жыць на хутары.
3. Трэба было зрабіць шпакоўню.
Сама- і ўзаемаацэнка вымаўлення вучняў.
4*) — Паслухайце словы беларускай народнай песні.
Сасонка
А хто ж, хто сасонку гэту ў лесе сеяў?
Ой, засеяў яе ветрык, што над хатай вее.
А хто ж, хто сасонку напаіў вадзіцай?
Ой, паілі яе сытна росы і крыніцы.
А хто ж, хто сасонку грэў у сонным боры?
Агравала яе сонца з-пад нябесных гораў.
А хто ж, хто сасонку выхаваў з зярняці?
Выхавала яе гэта наша зямля-маці.
З народнага.
— Якія сказы па мэце выказвання ўжыты ў творы?
— Як вымаўляюцца пытальныя сказы? (Настаўнік раздае вучням лісты паперы з надрукаванымі асобнымі радкамі верша. Вучні, якія іх атрымалі, павінны ў правільнай паслядоўнасці ўзнавіць тэкст. Астатнія вучні ацэньваюць іх вымаўленне.)
— У кожным радку знайдзіце дзеяслоў прошлага часу. Вызначце яго лік, род і назавіце зычны ў суфіксе (вусна).
IV. Дамашняе заданне
З верша «Маміны рукі» П. Пранузы на с. 107 падручніка па літаратурным чытанні выпісаць дзеясловы прошлага часу, вызначыць лік, абазначыць суфікс.
V. Вынік урока
— З дапамогай якіх суфіксаў утвараюцца ў беларускай мове дзеясловы прошлага часу?
— Які зычны ў суфіксе дзеясловаў прошлага часу мужчынскага роду?
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Правапіс дзеясловаў на -цца, -ся (1)
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
- Русский язык. 3 класс. Тема урока: Объяснение значения слов с помощью однокоренных слов. Образование однокоренных слов, в том числе с чередующимися согласными в корне
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!