Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў, -л (1-я гадзіна)

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў, -л. 3 клас

Тэма ўрока: Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў, -л (1-я гадзіна)

Мэты ўрока:

1. Вучыць утвараць дзеясловы прошлага часу, вызначаць іх род і лік;

2. Вучыць устанаўліваць значэнне незнаемых слоў з дапамогай слоўніка;

3. Фарміраваць навыкі кантролю за вымаўленнем;

4. Развіваць фанематычны слых, маўленне, памяць;

5. Выхоўваць пачуццё замілавання роднай прыродай, павагу да працы.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

(практ. 203) Выразнае чытанне верша вучнямі.

— Хто такі пасол?

— Чаму аўтар называе бусла паслом?

— Што робіць бусел у Афрыцы?

— Чаму словы Афрыка і Алжыр напісаны з вялікай літары?

— Назавіце сінонім і антонім да слова дужы.

— Прачытайце выпісаныя вамі дзеясловы і назавіце іх лік, а ў прошлым часе яшчэ і род.

— Знайдзіце ў вершы спалучэнні назоўніка з прыметнікам. Вызначце іх лік (вусна).

ІII. Новы матэрыял

1) — Якога часу бываюць дзеясловы?

— Як вызначыць час дзеяслова?

— Як вызначыць род дзеяслова прошлага часу?

— Сёння мы будзем вучыцца правільна утвараць дзеясловы прошлага часу. Размяркуйце дзеясловы, якія я буду называць, у тры слупкі:

мужчынскі род        жаночы род         ніякі род

Сеяла, бараніў, араў, садзіла, капёла, расцвіло, узышло, выспела (збожжа), касіў, палола, зграбаў, каласавала (жыта), жалі.

— Якое слова нельга запісаць ні ў адзін слупок? Чаму?

— Прачытайце дзеясловы першага слупка. Вызначце ў іх часткі слова.

— Які суфікс маюць дзеясловы прошлага часу мужчынскага роду ў беларускай мове? А ў рускай?

— Які канчатак маюць дзеясловы мужчынскага роду?

(Аналагічна словы 2-га і 3-га слупка).

Развіццё маўлення!

На якую тэму гэтыя словы?

— У якой паслядоўнасці ідуць названыя сельскагаспадарчыя работы? Раскажыце, хто і калі іх выконвае.

IV. Замацаванне

1) — Пра якую птушку гаварылася ў дамашнім практыкаванні? Што вы пра яе ведаеце?

— Па слоўніку вызначце значэнне слова каўнер.

— Каго называюць землямерам?

— Паслухайце верш-загадку.

Даўганогі землямер

Схапіў жабу за каўнер,

Па траве павалачыў,

У канаве намачыў,

Вострым носам дзеўбануў,

Уздыхнуў і — праглынуў.

В. Вітка.

— Пра каго ён? Па якіх прыметах здагадаліся? Прыдумайце назву.

— Выпішыце на слых дзеясловы. Вызначце іх час, лік і род.

— Змяніце кожны дзеяслоў па родах і ліках (вусна).

— З дапамогай якога суфікса ўтварыліся дзеясловы мужчынскага роду, жаночага роду, ніякага роду?

— Словы схапіў і павалачыў разбярыце па складзе.

2) — Прачытайце. Слоў якой часціны мовы не хапае?

… жыццё ў цёплай вадзе возера. … залацістыя карасікі. … па паверхні жук-вадамер. На шырокім лісце нерухома … зялёная жабка. Над ей … рознакаляровы матылёк. Возера … сваім жыццём.

Словы для даведак: кіпець, плаваць, слізгаць, за-стыць, кружыцца, жыць.

— Падбярыце са слоў для даведак дзеясловы па сэнсе, пастаўце іх у прошлы час. Прачытайце тэкст, які атрымаўся. Запішыце. Над дзеясловамі пазначце лік і род.

3) — Дапамажыце іншаземцу правільна вымавіць па-беларуску. (Настаўнік вымаўляе па адным сказе, наўмысна выдзяляючы памылковае вымаўленне. Вучні вусна выпраўляюць памылкі, паўтараюць сказ правільна.)

Я прыехал у Беларусь. Тут прыгожа. Мне спадабался музей у Белавежскай пушчы. Тут я ўбачіл, як людзі дапамагаюць дзікім жывёлам. Потым я паехал, у Мінск. Па дарозе я глядзел на шыкоўную беларускую прыроду. Я паабяцал беларускім сябрам, што на наступнае лета прыеду ў Беларусь.

Развіццё маўлення!

— Пра які помнік вы расказалі б іншаземцу? План адказа:

1. Дзе знаходзіцца помнік.

2. У гонар якіх людзей ці падзей пастаўлены.

3. Як ушаноўваецца памяць аб людзях ці падзеях, якім прысвечаны помнік.

V. Дамашняе задание

З верша «Будзь верны» П. Броўкі на с. 89 падручніка па літаратурным чытанні выпісаць дзеясловы прошлага часу, вызначыць лік і род.

VІ. Вынік урока

— З дапамогай якіх суфіксаў утвараюцца дзеясловы прошлага часу?

— У чым адрозненне ад рускай мовы?

Усе распрацоўкі урокаў >>>>>>

Наступныя урокі беларускай мовы:

Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў, -л (2-я гадзіна)

Правапіс не з дзеясловамі

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика