Беларуская мова. 3 клас. Урок: Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа
Мэты урока:
1. Фарміраваць прадстаўленне пра сувязь слоў у сказе, значэнне галоўных і даданых членаў сказа;
2. Развіваць творчыя здольнасці вучняў, іх мову, вучыць параўноўваць, рабіць вынікі;
3. Выхоўваць патрэбу ў адкрыцці новага на кожным уроку, садзейнічаць выхаванню адказнасці.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
— У нас незвычайны сёння ўрок —
Высветліць трэба, хто ў класе знаток.
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія словы вы ўставілі?
III. Арфаграфічная размінка
Пабу..і, м..тулька,
М.не рана ..ранку,
Як жа..рук залье..а
Песняй на світанку.
Я х..чу пабачы. ь
Сонца ..сход ружовы,
Я х..чу паслуха..ь
Бомы жа..руковы.
Ц. Царкоўскі
— Устаўце прапушчаныя літары.
— Назавіце словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў.
— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.
— Да выдзеленых слоў падбярыце антонімы.
IV. Чыстапісанне
Ц ц
Цу цу Ці ці Це це
цукар цукерка Цімох
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Цукар (сахар) — белае крысталічнае рэчыва, салодкае на смак.
Цукерка (конфета) — салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка.
Роднасныя словы:
Цукарніца. Цукерачка, цукерня.
Вішні, слівы паспрабую
— Аж душа мая пяе.
Пакладзеш у рот любую,
— Як цукерка, растае.
— У якіх словах літары абазначаюць два гукі? Чаму? Падкрэсліце гэтыя літары.
— Падкрэсліце адной рыскай словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Работа над тэмай урока
Практ. 187, с. 101 вусна.
Правіла на с. 102, 103.
VІI. Фізкультхвілінка
Так, рабяткі, адпачываем,
Моўчкі пагуляем.
Слоў адзін аднаму не скажам,
А рукамі ўсё пакажам.
Як па вузенькай дарожцы
Павучок бяжыць.
На сваёй вялікай ножцы
3 мурашом кружыць.
Той падпрыгнуў і зваліўся,
I нагамі замахаў.
I пайшоў ён плачучы,
На адной назе скачучы.
VIІI. Замацаванне
Практ. 188, с. 102 вусна.
Практ. 189, с. 103.
Практ. 190, с. 104.
Практ. 191, с. 105.
ІX. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вас зацікавіла на ўроку?
— Чым бы вы хацелі заняцца на наступным уроку? Напішыце сваё жаданне на лісце паперы і пакладзіце мне на стол.
— Дайце ацэнку сваёй працы на ўроку.
— Вы працавалі добра. Малайцы! Дзякуй за супрацоўніцтва!
Х. Дамашняе заданне
Практ. 192, с. 105, правіла. Слоўнікавае слова: звінець
Распрацоўкі урокаў для пачатковай школы
Наступныя урокі беларускай мовы:
Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа (2)
Абагульненне і паўтарэнне па тэме Сказ
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!