Беларуская мова. 3 клас. Суфікс

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

суфікс

Тэма урока: Суфікс

Мэты урока:

1. Даць паняцце суфікс;

2. Вучыць вызначаць суфікс у слове, рабіць разбор слова па саставе;

3. Развіваць лагічнае мысленне.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія прыстаўкі вызначылі?

ІІІ. Арфаграфічная размінка

На прылеску

Каля с.ежак

Столькі зной..еш

Сыраежак!

Ч..рванюткіх,

Жа..таватых,

Смуглых, шэрых,

Сін..ватых,

С..к..вітых,

С..л..дзенькіх

Сыраежак

М..л..дзенькіх.

А. Дзеружынскі

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.

— Назавіце слова, у якім два карані.

— Вызначце корань у выдзеленых словах.

IV. Чыстапісанне

грак                гаспадар             гарэза

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Грак (грач) — пералётная птушка сямейства воранавых з чорным блішчастым апярэннем.

Гаспадар (хозяин)— уласнік, уладальнік чаго-небудзь; селянін, уладальнік сялянскага двара, надзелу; чалавек, які вядзе гаспарку.

Роднасныя словы:

Грачыха, грачанё, грачыны.

Гаспадарнік, гаспадарніцкі, гаспадарванне, гаспадарка, гаспадарлівасць, гаспадарлівы, гаспадарны, гаспадарскі, гаспадарчы, гаспадарык, гаспадарыць, гаспадынін, гаспадыня.

Калі мы так гаворым:

• Гаспадар свайго слова — пра чалавека, у якога слова не разыходзіцца са справай.

• Сам сабе гаспадар — чалавек, які самастойна вядзе справы.

Грак в..сной прыл..цеў,

Як былы г..сп..дар.

На галінцы прысе..

Ля гнязда — «кар-кар-кар!»

А. Дзеружынскі

— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

— Падбярыце да выдзеленых слоў аднакаранёвыя словы, абазначце, дзе магчыма, прыстаўку.

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 85, с. 47 (вусна)

Практ. 86, с. 48

Правіла на с. 48

Практ. 87, с. 48 (вусна)

Практ. 88, с. 49

Практ. 89, с. 49

VIІ. Фізкультхвілінка

Пальчыкі вітаюцца

Я вітаюся заўсёды —

Дома і на вуліцы.

Нават «добры дзень» кажу

Я суседскай курыцы.

(Кончыкам вялікага пальца правай рукі па чарзе дакрануцца да пальцаў: указальнага, сярэдняга, безыменнага і мізінца. Зрабіць тое ж самае і з левай рукой. Расцягванне мускулаў спіны, ног, шыі.)

VIIІ. Замацаванне

Практ. 91, с. 50

Практ. 92, с. 51 (вусна)

Практ. 93, с. 51 (вусна)

Практ. 94, с. 51

Практ. 96, с. 52

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Што б вы хацелі зрабіць на наступным уроку?

— Як ацэніце сваю работу?

— Мне спадабалася ваша праца.

X. Дамашняе заданне

Практ. 95, с. 52, правіла

Усе ўрокі для малодшых класаў тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Роля прыстаўкі і суфікса ва ўтварэнні новых слоў

Абагульненне і паўтарэнне. Кантрольная работа па тэме «Склад слова»

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика