Беларуская мова. 3 клас. Урок: Сінонімы (2)

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

сінонімы беларуская мова

Тэма урока: Сінонімы

Мэты урока:

1. Вучыць падбіраць сінонімы да слоў з шэрага пранаваных;

2. Арганізаваць назіранне за роляй сінонімаў у мове;

3. Выхоўваць інтарэс да школы, камунікатыўныя якасці.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

II. Арфаграфічная размінка

–Ты каго м..люеш, Фе..я(…)

–Я намалява.. м..дзве..я(…)

–Што, не верыш сябру(…) Эх(…)

–Веру спорны сыпле сне(…)

Спаць пайшо.. м..дзве..ь,

Няйначай(…)

Я і сам яго не бачу(…)

Ён жа белы, мой м..дзве..ь(…)

Паспрабуй

На снезе .,гледзь(…)

Н. Сторажава

— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

— Пастаўце знакі прыпынку.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Растлумачце, чаму яны не супадаюць.

IІІ. Чыстапісанне

В вв Вв

воблака          водар          Валянціна

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Воблака (облако) — вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы.

Водар (запах) — прыемны пах, духмянасць.

Роднасныя словы:

Воблачка, воблачнасць, воблачны.

Водарны.

1. Вось, кружок, мільгнуў, цёмна-шэрыя, месяца, праз, серабрысты, воблакі.

— Складзіце са слоў сказ.

2. 3 воблакаў кудлатых

Падаў снег пухнаты.

Ноччу.

Днём і ўранку —

Падаў снег бесперастанку.

Я .Пранчак

— Растлумачце правапіс падкрэсленых літар.

IV. Паведамленне тэмы ўрока

V. Замацаванне

Практ. 113, с. 61

Практ. 114, с. 61.

VI. Фізкультхвілінка

Практыкаванні для мускулаў шыі, спіны, рук, ног: прысяданні, нахілы ўлева, управа, уперад, назад.

VIІ. Вынік урока. Рэфлексія

— Я лічу, што вы працавалі добра. Ці можаце вы пахваліць сябе за працу на ўроку?

— Што вы можаце сказаць пра работу свайго суседа па парце?

VIІІ. Дамашняе заданне

Практ. 115, с. 62, правіла

Урокі ў пачатковай школе

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Антонімы (1)

Антонімы (2)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика