Беларуская мова. 3 клас. Роля прыстаўкі і суфікса ва ўтварэнні новых слоў

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

утварэнне новых слоў

Тэма урока: Роля прыстаўкі і суфікса ва ўтварэнні новых слоў

Мэты урока:

1. Даследаваць ролю прыстаўкі і суфікса як сродку ўтварэння новых слоў;

2. Фарміраваць уменне вызначаць суфікс у слове;

3. Вучыць рабіць разбор слова па саставу;

4. Выхоўваць уважлівае стаўленне да моўных з’яў і фактаў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія словы запісалі?

ІІІ. Арфаграфічная размінка

С.сна

С.со..іца,

С.сонка,

Ст.іш ты

Ў засені л.сной,

I неба

Сіняе,

I сонца,

і зоры

Цеша…а т…бой.

А. Дзеружынскі

— Устаўце прапушчаныя літары, Растлумачце свой выбар.

— Вызначце у вершы аднакаранёвыя словы, разбярыце іх па складзе.

— Падбярыце да выдзеленых слоў роднасныя словы

IV. Чыстапісанне

пялёстак             пудзіла               пыл

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Пялёстак (лепесток) — асобны лісток з вяночка кветкі.

Пудзіла (пужала) (чучело)— чучала ў выглядзе чалавека, якое выстаўляецца на палях, агародах для адпужвання птушак; пра неахайнага, непрыгожа апраыутага, брыдкага чалавека.

Пыл (пыль) — найдрабнейшыя цвёрдыя часцінкі, часцей паднятыя з паверхні зямлі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхні рэчаў.

Роднасныя словы:

Пялёсткавы; пудзіцца, пудзіць.

Пылінка, пыласос, пыліцца, пылішча, пыльны.

Калі мы так гаворым:

• Аж пыл курыць — вельмі хутка пайсці, пабегчы.
• Пусціць пыл у вочы — хвастацца, хлусіць, паказаць сябе з найлепшага боку.

Сонейку, лугавыя, пялёсткі, улюбёна, кветкі, свае, ласкаваму, падстаўляюць.

— Складзіце са слоў сказ.

— Вызначце склад выдзеленых слоў.

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Замацаванне

Практ. 97, с. 53

Практ. 98, с. 53

VIІ. Фізкультхвілінка

Гульня «Лятае — не лятае»

(Лятае — махаюць рукамі, не лятае — прысядаюць.)

У нашым краі — Беларусі

Ёсць буслы, сарокі, гусі,

Зубры, ласі, саколкі,

Чаплі, ваўкі, перапёлкі,

Свінні і верабейкі,

Коні і салавейкі.

VIIІ. Замацаванне

Практ. 99, с. 53

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Што б вы хацелі зрабіць на наступным уроку?

— Як ацэніце сваю работу?

— Мне спадабалася ваша праца.

X. Дамашняе заданне

Практ. 100, с. 54

Усе ўрокі шукайце тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Абагульненне і паўтарэнне. Кантрольная работа па тэме «Склад слова»

Часціны мовы. Агульныя звесткі аб часцінах мовы

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика