Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў і прыметнікаў

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

род і лік назоўнікаў і прыметнікаў

Тэма ўрока: Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў і прыметнікаў

Мэты ўрока:

1. Паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам ў ліку і родзе;

2. Вучыць ставіць пытанне і знаходзіць спалучэнне прыметніка з назоўнікам;

3. Практыкаваць у вызначэнні роду і ліку прыметнікаў, канчаткаў назоўнікаў і прыметнікаў;

4. Развіваць фанематычны слых, мысленне, памяць;

5. Выхоўваць беражлівыя і ўважлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання (практ. 155)

— Як вызначыць лік прыметніка?

— Якога ліку бываюць прыметнікі?

— Прачытайце спалучэнні назоўніка з прыметнікам. Назавіце лік назоўніка і прыметніка.

3. Вывучэнне новага матэрыялу

— Прачытайце спалучэнні назоўніка з прыметнікам першага слупка, другога слупка. Вызначце іх лік і ўпішыце замест кропак.

      _______лік                ___________лік

глыбокі калодзёж        глыбокія калодзежы

глыбокае возера           глыбокія азёры

глыбокая рэчка             глыбокія рэчкі

— Вызначце канчаткі прыметнікаў.

— Ці змяніліся канчаткі прыметнікаў першага слупка? Чаму? Якога роду кожны прыметнік?

— Ці змяніліся канчаткі прыметнікаў другога слупка?

— Ці можна вызначыць род прыметнікаў у множным ліку?

— Запомніце! У прыметнікаў множнага ліку род не вызначаецца.

4. Замацаванне вывучанага

А) — Паслухайце верш. Пра якую пару года ў ім гаворыцца? Якое значэнне маюць словы сумныя, пяшчота?

Сонейка ты, залатое!

Колькі цёмных, сумных дзён

Мы чакалі, дарагое,

У нашых хатках ля акон

Тваіх ясных, цёплых косак,

Твае ласкі і пяшчот,

Што збудзілі б жыццё вёсак,

Поле, траўку, лес, чарот…

Зоська Верас

— На слых вылучыце прыметнікі з назоўнікамі, ад якіх залежаць прыметнікі. Запішыце спалучэнні слоў, вызначце лік, а у адзіночным ліку яшчэ і род.

— Да назоўнікаў вёска, поле, траўка, лес, чарот падбярыце прыметнікі (вусна). Вызначце іх род.

Б) — Прачытайце назоўнікі першага слупка. Вызначце іх род і лік. Чым адрозніваюцца гэтыя назоўнікі ад рускай мовы?

— Да назоўнікаў падбярыце прыметнікі з другога слупка, злучыце стрэлкамі. Вызначце род і лік прыметнікаў.

сабака     шэрая

гусь          кудлаты

яблык              белы

мурашка        густы

пыл                    смачныя

рамонак         салодкі

крупы              працавітая

маліны           духмяныя

В) — Прачытайце сказы.

А чай, завараны ліпавым цветам, вельмі духмяны і смачны.

Здаўна беларусы любілі садзіць каля сваіх хат ліпы.

Таму людзі яго збіраюць і сушаць.

Бо ад ліпы шмат дабра.

Гэта першае лякарства ад розных хвароб.

Таксама карысны і ліпавы цвет.

Асабліва карысны ліпавы мёд.

— На якую яны тэму?

— Ці можна назваць іх тэкстам? Чаму?

— У якім парадку трэба размясціць сказы, каб яны ўтварылі тэкст?

— Пранумаруйце сказы і запішыце іх у правільнай паслядоўнасці.

— Над выдзеленымі словамі запішыце лік і там, дзе магчыма, род.

— Раскажыце, як вы вызначылі лік і род.

Г) Развіццё маўлення!

— Паслухайце пачатак гісторыі. Прыдумайце яе працяг. Карыстайце апорнымі словамі.

Дзед Даніла разам з унукам Валерыкам гулялі ў садзе. Дзень быў спякотны, але тут панаваў прыемны халадок. У канцы саду, на ўзмежку, расла маладая купчастая ліпка. Валерык раптам спыніўся і, паказваючы на яе, спытаў:

— А што з ліпкі за карысць? На ёй жа нічога не расце…

— Гэта праўда, што на ёй нічога не расце, — згадзіўся дзед. I, крыху падумаўшы, дадаў: …

Апорныя словы: прахладны цянёк, салодкі пах, лячэбны мёд, духмяны чай, зручныя кошыкі.

5. Дамашняе заданне

Практ. 150. Вызначце род і лік назоўнікаў і прыметнікаў.

6. Вынік урока

— Як вызначыць лік і род назоўніка і прыметніка?

Усе распрацоўкі ўрокаў тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Дзеяслоў (як часціна мовы)

Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова (1 г.)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

2 комментария на “Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў і прыметнікаў”

  • Ольга Кутуева says:

    В белорусском я3ыке я, конечно, ничего не понимаю, но тема числа, рода и склонения прилагательных очень важна для и3учения я3ыка. Твои уроки очень динамичны и ра3ноплановы! Молодец!

    Ответить
    • Татьяна Саксон says:

      Спасибо. Я сама этими уроками очень горжусь. Они уже проверены, и велись даже не в обычной школе, а в гимназии. А значит, уровень их хорош 😉

      Ответить

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика