Беларуская мова. 3 клас. Тэма: Прыназоўнік

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

прыназоўнік 3 клас

Тэма урока: Прыназоўнiк (Прыназоўнік як часціна мовы)

Мэты урока:

1. Даць паняцце прыназоўнік;

2. Вучыць адрозніваць прыназоўнік ад прыстаўкі і пісаць асобна з іншымі словамі;

3. Ствараць на ўроку ўмовы для самавызначэння кожнага вучня;

4. Выхоўваць упэўненасць у сабе, раскрываць творчы патэнцыял вучняў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Назавіце галоўныя члены сказа.

III. Арфаграфічная размінка

Б…розка

Белая

Б…лянка

Ступіла мо…чкі

На п..лянку.

Б..роста,

Бы сн..жок,

Б..лее,

Р…сце б…розка.

Зел..нее.

А. Дзеружынскі

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.

— Вызначце ў вершы аднакаранёвыя словы.

— Падбярыце да выдзеленых слоў роднасныя словы.

— Вызначце часціны мовы.

IV. Чыстапісанне

асцярожны               абутак                   агароджа

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Асцярожны (осторожный) — які дзейнічае з аглядкай, асцярогай, імкнецца прадбачыць магчымуго непрыемнасць, небяспеку.

Абутак (обувь) — вырабы са скураў або іншых матэрыялаў, прызначаныя для нашэння на нагах.

Агароджа (забор) — плот, тын, сцяна вакол чаго-небудзь.

Роднасныя словы:

Асцярога, асцярожлівасць, асцярожлівы, асцярожнічаць.

Абутнік, абутніца, абуты.

Агароджавы, агароджваць

1) У, асцярожна, шыбу, Кастусь, пастукаў, акна.

2) Абутак, і, Ваня, хутка, ганак, на, выйшаў, адзеў.

— Складзіце са слоў сказы.

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Вызначце назоўнікі і дзеясловы

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 117, с. 63, Слоўнікавае слова: булён

Чытанне вучэбна-навуковага тэксту на с. 64

VIІ. Фізкультхвілінка

Мы на двор гуляць пайшлі — Крок на месцы.

Раз-два-тры-чатыры —

I партфель у кустах знайшлі — Нахілы ўправа, улева.

Раз-два-тры-чатыры.

Пра партфель Цімоху скажам — Нахілы ўперад.

Раз-два-тры-чатыры.

Шанаваць партфель абавяжам — Крок на месцы.

Раз-два-тры-чатыры.

VIIІ. Замацаванне

Практ. 118, с. 64

Практ. 119, с. 64

Правіла на с. 64

Практ. 120, с. 65

Практ. 121, с. 66

Практ. 123, с. 66

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?

— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!

X. Дамашняе заданне

Практ. 122, с. 66, правіла.

Пачатковая школа. Распрацоўкі ўрокаў

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Назоўнік. Назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто? і назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што?

Род назоўнікаў

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика