Беларуская мова. 3 клас. Урок: Прыметнік (Прыметнік як часціна мовы)

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Прыметнік як часціна мовы

Тэма ўрока: Прыметнік (Прыметнік як часціна мовы)

Мэты ўрока:

1. Паказаць ролю і значэнне прыметніка як часціны мовы, вучыць адрозніваць прыметнік ад іншых часцін мовы;

2. Развіваць лагічнае мысленне, вусную і пісьмовуго мовы вучняў;

3. Выхоўваць працавітасць, пачуццё павагі і зацікаўленасць да навучання.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія пытанні паставілі?

ІІІ. Работа над памылкамі

ІV. Арфаграфічная размінка

За р..кой у полі

Грэчкі (бяліла) цвет.

Ветру г..в..ркога

(Тайна) шзпт.

Спее-высп..вае

Пад (птушкі) грай

Пад (спякота) сонцам

Шч..дры ..раджай.

Я. Пранчак

— Утварыце ад назоўнікаў у дужках прыметнікі і прачытайце верш.

— Устаўце прапушчаныя літары.

— Назавіце назоўнікі.

— Вызначце галоўныя члены сказа ў апошнім сказе.

— У якіх словах не супадае колькасць літар і гукаў? Чаму?

— Вызначце склад прыметнікаў.

V. Чыстапісанне

рамонак         рамяство               рэштка

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Рамонак (ромашка) — травяністая расліна з адзіночнымі кветкамі, у якіх пялёсткі звычайна белыя, а сярэдзіна жоўтая.

Рамяство (ремесло) — прафесія, занятак.

Рэштка (остаток) — частка чаго-небудзь, якая засталася, не выкарысталася, астача.

Роднасныя словы:

Рамонкавы.

Рэшта, рэшткавы.

Калі мы так гаворым:

У рэшце рэшт — у канчатковым выніку, нарэшце.

Р.сцвілі р..монкі

На сц..блінах тонкіх.

П. Прануза

— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

— Падкрэсліце галоўныя члены сказа.

— Абазначце часціны мовы (алоўкам над словамі).

VI. Паведамленне тэмы ўрока

— Мы будзем вывучаць на сённяшнім уроку прыметнік як часціну мовы.

VІI. Работа над тэмай урока

Практ. 139, с. 76 (вусна)

Практ. 140, с. 76

Правіла на с. 77

VIІI. Фізкультхвілінка. Зрокавая і пальчыкавая гімнастыка

«Вясёлы аркестр»

Кот грае на баяне,

Заяц наш — на барабане,

Ну, а мішка — на трубе

Пайграць спяшаецца.

Калі станеш памагаць,

Будзем разам мы гуляць.

IX. Замацаванне

Практ. 141, с. 77

Практ. 142, с. 78

Практ. 143, с. 78

X. Вынік урока. Рэфлексія

— Што больш запомнілася на ўроку?

— Што хацелі б зрабіць на наступным уроку?

— Мне вельмі спадабалася ваша праца. А яшчэ я хацела б, каб вы крышачку расказалі пра працу суседа. Дзякуй!

XI. Дамашняе заданне

Практ. 145, с. 79, правіла.

Распрацоўкі ўрокаў бярыце тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Прыметнік (Прыметнік як часціна мовы) (2)

Вызначэнне роду прыметнікаў (1)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика