Беларуская мова. 3 клас. Прыметнік (Прыметнік як часціна мовы)

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Тэма ўрока: Прыметнік як часціна мовы

Тэма ўрока: Прыметнік (Прыметнік як часціна мовы) (2-я гадзіна)

Мэты ўрока:

1. Вучыць вылучаць прыметнік ад іншых часцін мовы, ставіць пытанне да яго;

2. Замацоўваць веды пра назоўнік;

3. Пашыраць слоўнікавы запас дзяцей.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

— Прачытайце пары слоў.

III. Арфаграфічная размінка

П.годны і сонечны ліпень.

Пад ..іхай,

См..лістай с.сной

Красуе

На ..збочыне скрыпень

Абапал

Сц..ж..нкі л.сной.

П. Прануза

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.

— Вызначце часціны мовы.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.

IV. Чыстапісанне

калодзеж                 калоссе               калыханка

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Калодзеж (колодец) — вузкая глыбокая яма, звычайна ўмацаваная ад абвалаў зрубам, трубамі для здабывання вады.

Калыханка (колыбельная) — песня, якую спяваюць, калышучы дзіця.

Калоссе (колос) — суквецце большасці злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла.

Роднасныя словы:

Каласавацца, каласіцца, каласок, колас.

К..ло..еж б..булін —

Х..ЛО..НЫ, ГЛЫбОКІ —

Як вырато…вае

Ад смагі і спёкі.

П. Прануза

— Устаўце прапушчаныя літары.

— Падкрэсліце прыметнікі.

V. Паведамленне тэмы ўрока

— Працягваем вывучаць з вамі прыметнік як часціну мовы.

VІ. Замацаванне

Практ.144, с. 78

VIІ. Фізкультхвілінка

(Імітацыя рухаў.)

Кошка выгінае спінку.

Конь б’е капытам.

Прус скача.

Кураняты бегаюць.

Певень стаіць на адной назе.

Індык важна ходзіць па двары.

Гусі лятаюць перад дажджом.

Карову доіць бабуля.

Сабака спіць у будцы.

VIIІ. Замацаванне

Практ. 147, с. 80 вусна

Практ. 148, с. 81, Слоўнікавае слова: нячутна

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Што б вы хацелі зрабіць на наступным уроку?

— Як ацэніце сваю работу?

— Мне спадабалася ваша праца.

X. Дамашняе заданне

Практ. 146, с. 80.

Усе распрацоўкі урокаў!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Вызначэнне роду прыметнікаў (1-я гадзіна)

Вызначэнне роду прыметнікаў (2-я гадзіна)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика