Беларуская мова. 3 клас. Тэма: Правапіс прыставак з-, с-
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Правапіс прыставак з-, с-
Мэты урока:
1. Пазнаёміць з правілам правапісу прыставак з-, с-;
2. Вучыць пісаць словы з гэтымі прыстаўкамі;
3. Выхоўваць уважлівае стаўленне да моўных з’яў і фактаў.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія літары ўставілі і чаму?
ІІI. Арфаграфічная размінка
На сонечным узлеску
Апошні сне.. р..ста…
В..сёлыя пр..лескі
Зірнулі з-за куста.
Пр..лескі на п..горку
Пад леташняй травой
Зіхочуць, быццам зоркі,
Агністай сін..вой
М. Хведаровіч
— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
— Назавіце галоўныя члены сказа.
— Вызначце прыстаўкі ў выдзеленых словах.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Растлумачце чаму.
IV. Чыстапісанне
гарлачык гарэза ганак
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Гарлачык — вадзяная расліна з вялікімі лістамі і белымі або жоўтымі кветкамі; каробачка, у якой спее насенне, падобная на гліняны гарлачык.
Гарэза — весялун, непаседа.
Роднасныя словы:
Гарэзаваць, гарэзіць, гарэзлівасць, гарэзлівы, гарэзнасць, гарэзнік, гарэзніца, гарэзны.
Рассыпа.. снежаньскі світан..к
Ср..брысты ін..й па з..млі.
Сн..жку падкінуў ён на ганак,
Марозам луж..ны зашклі..
М. Хведаровіч
— Устаўце прапушчаныя літары.
— Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
— Вызначце прыстаўку ў выдзеленых словах. Падбярыце да гэтых слоў аднакаранёвыя словы.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Работа над тэмай урока
Практ. 80, с. 44
Правіла на с. 45
VIІ. Фізкультхвілінка
Пальчыкі вітаюцца
Я вітаюся заўсёды —
Дома і на вуліцы.
Нават «добры дзень» кажу
Я суседскай курыцы.
(Кончыкам вялікага пальца правай рукі па чарзе дакрануцца да пальцаў: указальнага, сярэдняга, безыменнага і мізінца. Зрабіць тое ж самае і з левай рукой. Расцягванне мускулаў спіны, ног, шыі.)
VIIІ. Замацаванне
Практ. 81, с. 46
Практ. 82, с. 46
Практ. 83, с. 46
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Якую ацэнку дасце сваёй працы?
— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!
X. Дамашняе заданне
Практ. 84, с. 47, правіла
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Роля прыстаўкі і суфікса ва ўтварэнні новых слоў
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!