Беларуская мова. 3 клас. Правапіс прыставак аб-, ад-, пад-, над-, перад-, прад-
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Правапіс прыставак аб-, ад-, пад-, над-, перад-, прад-
Мэты урока:
1. Пазнаёміць з правілам правапісу прыставак аб-, ад-, пад-, над-, перад-, прад-;
2. Вучыць пісаць словы з гэтымі прыстаўкамі;
3. Развіваць лагічнае мысленне.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія словы выпісалі? ( параіцца, парабіць, папячы, папужаць, папіць )
III. Арфаграфічная размінка
Зно.ку сонца яснае
Прыплыло, прыплыло
I па..сюды золата
Разліло, разліло.
Сінія пр..лескі
Зацвілі у(ў) л..ску,
I з..мелька хутка
Бу..е ..ся ў в..нку.
А. Олесь
— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
— Вызначце ў сказах галоўныя члены.
— Вызначце прыстаўку ў выдзеленых словах.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
IV. Чыстапісанне
цвісці цудадзей цвік
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Цвісці — раскрыцца, распускацца (пра кветкі); быць здаровым прыгожым.
Цвік (гвоздь) — металічны або драўляны стрыжань з вастрыём на канцы, прызначаны для замацавання чаго-небудзь.
Цудадзей (волшебник) — вялікі майстар сваёй справы, той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым-небудзь.
Роднасныя словы:
Цвіценне.
Цвічок.
Цуда, цудоўны, цудадзейны.
Надвор’е стаіць цёплае.
Хутка зацвітуць дрэвы ў садах і парках.
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
— Выпішыце словазлучэнні.
— Назавіце словы. у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
— Да выдзеленых слоў падбярыце антонімы
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Работа над тэмай урока
Практ. 77, с. 43
Практ. 78, с. 43 (вусна)
VIІ. Фізкультхвілінка
Пальчыкавая гімнастыка
Ну-ка, братцы, за работу.
Пакажыце нам сваю ахвоту.
Большаму — дровы сячы,
Печы ўсе табе паліць,
А табе ваду насіць,
А табе абед варыць,
А табе посуд памыць.
А потым усім песні спяваць,
Песні спяваць ды скакаць,
Саміх сябе забаўляць.
(Па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага, а на словы «спяваць ды скакаць» — энергічна шавяліць імі.)
VIIІ. Замацаванне
Папераджальная дыктоўка:
1. Ішла Марынка дадому. У пад’ездзе сядзіць коцік. Маму згубіў. Прынесла ў кватэру, пакарміла яго, памыла. Дзяўчынка пасадзіла коціка ў стары татаў капялюш. Цёпла яму, утульна. Вочкі свецяцца, як вугалькі. Сям’я вырашыла назваць коціка Вугалёк.
2. На паляне пасецца чарада зуброў. Сярод іх маленькія цяляткі. Яны вельмі прыгожыя. У іх ужо ёсць маленькія рожкі і бародкі. Маці спакойна скубе траву. Зубр ахоўвае спакой сваёй сям’і.
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вас зацікавіла на ўроку?
— Ці не стаміліся?
— Як вы ацэніце сваю працу?
— Мне спадабалася, як вы працавалі.
X. Дамашняе заданне
Практ. 79, с. 44
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!