Канспект урока па беларускай мове. 3 клас. Тэма: Змяненне назоўнікаў па пытаннях. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка (10 слоў)
План-канспект урока па беларускай мове ў 3 класе.
Пытанне па тэме: Як называецца змяненне назоўнікаў па пытаннях?
Адказ: Змяненне назоўнікаў па пытаннях называецца скланеннем.
Тэма: Змяненне назоўнікаў па пытаннях. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка 10 слоў. (Пр. 134 – 137)
Мэты:
1. Практыкаваць у змяненні адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў па пытаннях;
2. Вучыць ставіць пытанні да назоўнікаў, праверыць засвоенасць слоўнікавых слоў;
3. Развіваць лагічнае мысленне, вусную і пісьмовую мовы вучняў.
Абсталяванне: падручнік па беларускай мове 3 класа.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка
Джаліць, блішчаць, пошта, звінець, чаромха, асцярожна, чысціня, заўжды, булён, пялёстак.
III. Арфаграфічная размінка
Купіла гуска к..п..люш.
Ніхто не мерай і не руш!
На вуха ш..пча гусаку:
–Ха..ем купа..а на р..ку.
Нырнула гуска з г..л..вой.
– Дзе к..п..люш мой, о-ё-ёй!
Гусак, хутч..й яго л..ві!
— Сп..койна, гусачка, плыві.
Твой к..п..люш надзе.. шч..пак.
А ты пр..гожая і так
Н. Галіноўская
— Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць свой выбар.
— У сказах вызначыць галоўныя члены сказа.
— Якую назву можна даць вершу?
— Якія сказы па мэце выказвання выкарыстаны ў гэтым вершы?
— Назваць назоўнікі, паставіць да іх пытанні.
— Назваць аднакаранёвыя словы, вызначыць у іх корань.
IV. Чыстапісанне
чмель човен чужына
Тлумалэнне сэнсу слоў:
Чмель (шмель) — насякомае сямейства пчаліных з тоўстым, пакрытым густымі валаскамі целам.
Човен (лодка) — лёгкая лодка , выдзеўбаная з дрэва.
Чужына (чужина)— няродная, чужая зямля, краіна.
Роднасныя словы:
Чмяліны.
Човеншчык.
Чужы, чужынскі, чужынец, чужацкі.
Чмялец аднойчы на раллі
Рыгорка з Юзікам знайшлі. (Т. Кляшторная)
— Растлумачыць правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліць літары, якія абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі (I варыянт), мяккія зычныя гукі (II варыянт).
— Падабраць да выдзеленага слова аднакаранёвыя словы, абазначыць корань.
V. Паведамленне тэмы ўрока
— Тэма нашага сённяшняга урока — Змяненне назоўнікаў па пытаннях.
VІ. Работа над тэмай урока
Правіла на с. 73
Практ. 134, с. 73
VIІ. Фізкультхвілінка
VIIІ. Замацаванне
Практ. 135, с. 74
Практ. 136, с. 75
Практ. 137, с. 75
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Якую ацэнку дасце сваёй працы?
— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!
X. Дамашняе заданне
Практ. 138, с. 75, правіла
Смотрите также:
Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах (3 клас)
Смотреть весь список уроков в начальной школе
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!