Беларуская мова. 3 клас. Вызначэнне роду прыметнікаў (2-я гадзіна)
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Вызначэнне роду прыметнікаў (2)
Мэты ўрока:
1. Паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам у родзе;
2. Вучыць знаходзіць спалучэнне прыметніка з назоўнікам і вызначаць род прыметніка, вызначаць канчаткі назоўніка і прыметніка;
3. Развіваць фанематычны слых, маўленне, памяць, выхоўваць пачуццё замілавання роднай прыродай.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання (практ. 145)
— Прачытайце прыказкі. Як вы разумееце іх сэнс?
— Якія пары слоў вы выпісалі? Якая гэта часціна мовы?
— Да якога назоўніка адносіцца кожны прыметнік. Якога роду гэты назоўнік?
— З кожнай парай прыметнікаў прыдумайце сказ.
ІII. Новы матэрыял
— Прачытайце назоўнікі. Вызначце іх род, запішыце. Далучыце да кожнага назоўніка прыметнік снежны. Дапішыце прыметнік побач з назоўнікам.
— Якога роду могуць быць прыметнікі?
_______горка —___ род
_______ком — ___ род
_______поле — ___ род
— Прыметнікі змяняюцца па родах. Каб даведацца пра род прыметніка, трэба вызначыць род назоўніка, ад якога залежыць гэты прыметнік. Такога роду будзе і прыметнік.
— Прачытайце двухрадкоўе.
Уцякла кудысьці ўчора
Баба снежная з двара.
І. Муравейка.
— Куды ўцякла снежная баба?
— Пафантазіруйце, што з ёю здарылася?
— Знайдзіце спалучэнне назоўніка з прыметнікам.
— Вызначце род назоўніка баба. Якога роду прыметнік, які з ім звязаны? Назавіце род прыметніка снежная.
— Вызначце канчаткі назоўніка і прыметніка.
ІV. Замацаванне
Практ. 149
— Прачытайце і адкажыце на пытанні.
— Вызначце род назоўнікаў. Якога роду прыметнікі, якія з імі звязаны? Назавіце род прыметнікаў. Вызначце канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў. Са спалучэннямі слоў складзіце сказы, запішыце іх пад дыктоўку. Пазначце род прыметнікаў і назоўнікаў.
Практ. 151
— Прачытайце верш. Пра каго ў ім гаворыцца. Знайдзіце словы з ласкавым адценнем значэння.
— Выпішыце прыметнікі з назоўнікамі, ад якіх яны залежаць. Да прыметнікаў пастаўце пытанні. Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.
Практ. 154
— Прачытайце, змяняючы прыметнікі як патрабуе сэнс. Пра якія прыметы вясны гаворыцца ў тэксце? Вызначце з дапамогай слоўніка значэнні слоў бразгае, скараецца, наўздагон, пяшчотны. 3 чым параўноўваецца звон ручайкоў? Адкуль ляцяць вятры? Што яны нясуць? Куды адступае зіма?
— Знайдзіце спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі. Вызначце род.
— Спішыце першыя два сказы. Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.
V. Дамашняе заданне
Практ. 154 (сказы 3, 4, 5). Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.
VI. Вынік урока
— Ад чаго залежыць род прыметніка?
— Як вызначыць род прыметніка?
Ўрокі ў пачатковай школе. Распрацоўкі тут!
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў і прыметнікаў
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!
Спасибо.Очень пригодился план урока.