Беларуская мова. 3 клас. Урок: Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

корань слова 3 клас

Тэма урока: Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы

Мэты урока:

1. Фарміраваць уменне вызначаць корань у слове, падбіраць роднасныя словы;

2. Фарміраваць уменне адрозніваць формы аднаго слова ад аднакаранёвых слоў;

3. Развіваць лагічнае мысленне;

4. Выхоўваць уважлівае стаўленне да моўных з’яў і фактаў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІI. Арфаграфічная размінка

Чайка ч.вен пач..няла

і на ..весь пр..чал кр..чала:

— Сваячок мой, шч..пачок,

дай мне дошку і цвіч.к.

Шч..пакі, шч..пакі

павыскоквалі з р..кі:

«Скок-скок, смех які —

нас не ловя..ь рыбакі!»

А здалёку хл..пчукі

пазіраюць з-пад рукі:

вось дык дзіва — шч..пакі

павыскоквалі з р..кі!

Н. Галіноўская

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

— Якія сказы па мэце выказвання выкарыстаны ў гэтым вершы?

— Як вы думаеце, ці можна лічыць гэты тэкст дыялогам?

III. Чыстапісанне

перамога                   перапынак            Піліп

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Перамога (победа) — поспех у змаганні (вайне, баі); поўны поспех, трыумф.

Перапынак (перерыв, перемена) — часовае спыненне якой-небудзь дзейнасці, перарыў у якім-небудзь працэсе.

Роднасныя словы:

Пераможны, лераможца.

Перапыніць, перапыніцца, перапынены.

Мы ля школьнае дарогі

Ў гонар свята Перамогі

У вясновую нядзелю

Садзім новую алею.

М. Пазнякоў

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

— Назавіце словы, у якіх больш гукаў, чым літар. Растлумачце чаму.

IV. Паведамленне тэмы ўрока

V. Работа над тэмай урока

Чытанне лінгвістычнага эцюда

Слова — гэта жывая істота. Яно можа крыўдзіцца і радавацца, падобна чалавеку. Слова можа мяняць свой характар і аблічча. У яго ёсць сэрца — корань.

Галава слова — гэта прыстаўка. Яна ўвесь час думае, як дапамагчы сэрцу-кораню лепш выразіць значэнне слова. Цяжка кораню без прыстаўкі. Вось глядзіце: чытаў, чытала, чыталі… 3 якой мэтай, навошта? А калі дадаць прыстаўкі, то многае становіцца зразумелым: прачытаў, перачытаў, вычытаў, дачытаў… Вось што значыць слова «з галавой»!

А суфікс — гэта рукі! Так, рабочыя, чароўныя рукі. Суфікс можа ўсё! Змяніць памер і рост? Калі ласка! 3 ім дом не проста дом, а маленькі дом-ік. Праўда, цудоўна? А здавалася б, — усяго адна ці некалькі літар — суфікс.

А што такое канчатак? Сэнсу слова не змяняе, значыць, гэта толькі вопратка. Як ні «апрані» слова, усё роўна яно будзе абазначаць тое самае! Аднак канчатак дапамагае выратавацца ад адзіноцтва! Адзін — сябар, а з’явілася цудоўная «вопратка» — і з’явіліся сябр-ы! (Паводле К. Чалікава)

Практ. 42, с. 27 (вусна)

Практ. 43, с. 28 (вусна)

Правіла на с. 28

VI.  Фізкультхвілінка

Раз-два-тры-чатыры —

(Дзеці крочаць на месцы.)

Коцік вушкі натапырыў.

(Крочаць, паказваюць вушкі коціка.)

Ідзе з лесу воўк, воўк,

I зубамі шчоўк, шчоўк.

(Ідуць паходкай воўка, раскрываюць рот

на словы «шчоўк, шчоўк» —

можна I вымаўляць гэтыя словы.)

Мы схаваліся ў кусты:

Коцік, я, і ты, і мы.

(Прысядаюць на кукішкі і лічаць,

 паказваючы на кожнага рукой.)

Ты ж, ваўчына, пачакай,

Як схаваемся — шукай.

(Паграджаюць пальчыкам, на слова

«шукай» нахіляюць галаву на рукі.)

VII. Замацаванне

Практ. 44, с. 28

Практ. 45, с. 28

Практ. 46, с. 29

Правіла на с. 29

Практ. 47, с. 29

VIII. Вынік урока. Рэфлексія

— Што б вы хацелі зрабіць на наступным уроку?

— Як ацэніце сваю работу?

— Мне спадабалася ваша праца.

ІX. Дамашняе заданне

Практ. 48, с. 30, правіла

Усе ўрокі тут!

Наступныя ўрокі беларукай мовы:

Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы. Правапіс галосных і зычных літар у корані слова

Канчатак і яго роля ў сувязі слоў

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

4 комментария на “Беларуская мова. 3 клас. Урок: Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы”

  • Ольга Кутуева says:

    Так интересно на белорусском языке читать! Конечно, все понятно! Отличный план урока. Такой приличный объем материала изложен. И, как всегда, в интересной форме со стихами, разминкой! Детям будет интересно!

    Ответить
    • Татьяна Саксон says:

      Да, объем немаленький. Девочки мои, которые уже работают в школе и используют мои наработки, отметили, что за урок дети не успеют столько заданий по учебнику выполнить. Но ведь уровень детей в разных УЗ разный. Где-то можно и убрать лишнее, но про запас стоит планировать целый объем материала.

      Ответить
  • Igor Novikov says:

    На уроке вы узнали, что общая часть родственных слов называется корнем. Корни родственных слов пишутся одинаково. Однокоренными называются слова, которые имеют одинаковый корень и общее значение. Чтобы найти в слове корень, нужно подобрать родственные слова и выделить в них одинаковую часть.

    Ответить
  • Корань гэта 3 класс правило — Большая энциклопедия ошибок и их решений says:

    […] Источник […]

    Ответить

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика