Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Тэматычная работа па тэме ”Значэнне слова”

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

bel-mova

Тэма ўрока: Тэматычная работа па тэме ”Значэнне слова”

Варыянт 1

1. У кожным радку знайдзіце лішняе слова. Запішыце астатнія словы ў радку.

а) Лыжка, алей, відэлец, талерка.

б) Варона, журавель, дзік, сініца.

в) Снеданне, кава, абед, падвячорак.

2. Адгадайце загадку М. Пазнякова. Да адгадак падбярыце назвы прымет. Падкрэсліце ў тэксце назвы дзеянняў.

Спіць зімою да вясны

Соладка жыхар лясны.

Сніць не снег ён і не лёд,

А духмяны, смачны мёд.

3. Знайдзіце ў сказах мнагазначныя словы. Вызначце, з якімі словамі яны могуць спалучацца. Запішыце магчымыя спалучэнні. З адным з іх складзіце сказ.

1. Ляціць высока птушка над зямлёй,

2. Добра гарыць каменны вугаль.

4. Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.

Тэма легкая, …; хлопчык бяжыць, …; воўк злы, …; асілак моцны, … .

5. Запішыце пары антонімаў.

Вядомы майстар — …, дрэнны ўчынак — …, цёплае паліто — …, горкі перац — …, нізкая вежа — .

Тэматычная работа па тэме ” Значэнне слова ”

Варыянт 2

1. У кожным радку знайдзіце лішняе слова. Запішыце радкі без гэтых слоў.

а) Агурок, чарніцы, бульба, цыбуля.

б) Студзень, люты, снег, сакавік.

в) Чай, знічка, цукар, салата.

2. Адгадайце загадку М. Пазнякова. Да адгадак падбярыце назвы прымет. Падкрэсліце ў тэксце назвы прадметаў.

На сцяжынцы клубок ––

Не адкоціш убок,

А паколеш толькі

Рукі аб іголкі.

3. Знайдзіце ў сказах мнагазначныя словы. Вызначце, з якімі словамі яны могуць спалучацца. Запішыце магчымыя спалучэнні. З адным з іх складзіце сказ.

1. Плыве чалавек па бурлівай рацэ.

2. Шчыра смяецца дзяўчынка.

4. Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.

Рукзак лёгкі, …; вада бяжыць, …; студзень злы, …; веды моцныя, … .

5. Запішыце пары антонімаў.

Чорныя пацеркі — …, чыстая спадніца — …, смелы сабака — …, вясёлы настрой — …, нетрывалыя веды — …

План-канспекты ўсіх урокаў у пачатковай школе сабраны на гэтай старонцы.

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика