Беларуская мова. 3 клас. Урок: Сінонімы (1)
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Сінонімы
Мэты урока:
1. Даць паняцце сінонімаў як слоў, падобных па значэнні;
2. Ствараць умовы для развіцця маўлення, увагі, арфаграфічнай пільнасці;
3. Выхоўваць інтарэс да школы, камунікатыўныя якасці.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія словы атрымаліся?
IIІ. Арфаграфічная размінка
Полымем прыгож..м сінім,
Д..г.раюць васількі.
На ср..брыстай п..вуціне
Дробных кропель аг.нькі.
З..л..ціста, жо.та ў лесе
Гэтай сла..наю п..рой.
Куст р..біны гронкі звесі..
Як аблітыя з..рой.
П. Прануза
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.
— Назавіце словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў.
— Назавіце словы, якія ўжыты ў пераносным значэнні.
— У якіх словах не супадае колькасць літар і гукаў? Чаму?
IV. Чыстапісанне
Г г
Гг га гу ге
гадзюка гандляр Генадзь
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Гадзюка (гадюка) — ядавітая змяя шэрага колеру з чорнай зігзагападобнай паласой уздоўж спіны; пра небяспечнага, шкоднага чалавека.
Гандляр (торговец) — той, хто займаецца гандлем; крамнік, перакупшчык.
Роднасныя словы:
Гадзгочы, гадзяня (гадзянё).
Гандлёвы, гандляваць, гандлярка, гандлярскі, гандлярства.
1. А гэтым часам пры сасонцы
Гадзюка грэецца на сонцы, —
Блішчыць на ёй узор лускі.
К Крапіва
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Назавіце словы, якія ўжыты ў пераносным значэнні.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
2. У, духмяныя, памідоры, купіў, яблыкі, вясковага, і, чырвоныя, гандляра, я, грушы.
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Складзіце са слоў сказ.
— Падкрэсліце словы, у якіх болыш гукаў, чым літар. Чаму?
— Падзяліце для пераносу словы з чатырох складоў.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Работа над новай тэмай
Практ. 111, с. 59
Правіла на ст. 60
VІІ. Замацаванне
Практ. 112, с. 60
VIIІ. Фізкультхвілінка
Практыкаванні для мускулаў шыі, спіны, рук, ног: прысяданні, нахілы ўлева, управа, уперад, назад.
IХ. Рэбусы
(Звярнуць увагу вучняў на тое, што ў рэбусах схаваліся галосныя о, а, э)
X. Вынік урока. Рэфлексія
— Я лічу, што вы працавалі добра. Ці можаце вы пахваліць сябе за працу на ўроку?
— Што вы можаце сказаць пра работу свайго суседа па парце?
Распрацоўкі ўрокаў у школе тут!
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!