Беларуская мова ў 3 класе. Урок: Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ
План канспект урока Беларускай мовы. 3 клас.
Тэма урока: Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ тэкста
Мэты урока:
1. Вучыць пісьмова пераказваць тэкст па пытаннях і апорных словах;
2. Развіваць гутарковую і пісьмовую мову вучняў; здольнасць да самастойнага паслядоўнага аналітычнага мыслення;
3. Выхоўваць акуратнасць пры пісьме.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
II. Праверка дамашняга задання
— Якія антонімы вы выпісалі?
ІII. Арфаграфічная размінка
З н..бёсаў, як з паг..рачка,
Упала раптам з..рачка.
К..цілася шпарка,
Св..цілася ярка.
Мільгала, маргала
I тут жа — растала!
М. Чарняўскі
— Устаўце прапушчаныя арфаграмы і растлумачце іх правапіс.
— Пра што гаворыцца ў вершы? (Пра зорачку.)
— Што з ёй здарылася?
IV. Чыстапісанне
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Знаёмства з тэкстам
ДОБРАЕ СЭРЦА
Барсік — незвычайны сабака. Ён вельмі разумны. Майстар на розныя рэчы. I сэрца ў яго добрае.
Аднойчы пайшоў дождж. Па двары хадзілі кураняты. Пабеглі яны хавацца ў будку. Барсік уступіў малым сваю кватэру. Сам жа лёг каля будкі. Так праляжаў ён, пакуль дождж не перастаў. Кураняты павылазілі з будкі і пабеглі да маці.
(Паводле П. Місько) (52)
VІІ. Вусны пераказ тэксту па пытаннях і апорных словах
1. Які Барсік сабака?
2. Якое сэрца ў яго?
3. Дзе хадзілі кураняты?
4. Куды яны пабеглі хавацца ад дажджу?
5. Што зрабіў Барсік?
6. Дзе лёг сам?
7. Куды пабеглі кураняты пасля дажджу?
Апорныя словы: незвычайны сабака, майстар, дождж, па двары, будка, кватэра, каля будкі.
VIIІ. Фізкультхвілінка
Раз-два-тры-чатыры —
Выйшлі з ранку працаваць
Трактарыст і камбаннёр,
Будаўнік, урач, шафёр.
Раз-два-тры —
Не лянуйся, а вучыся
I спаць раненька лажыся.
(Імітацыя рухаў.)
ІX. Пісьмовы пераказ тэксту па пытаннях і апорных словах
X. Вынік урока. Рэфлексія
— Што зацікавіла на ўроку?
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы
Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы. Правапіс галосных і зычных літар у корані слова
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!