Беларуская мова. 3 клас. Антонімы (1)
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Антонімы
Мэты урока:
1. Даць паняцце антонімаў як слоў, супрацьлеглых па значэнні;
2. Садзейнічаць авалоданню тэарэтычным матэрыялам у працэсе актыўнай моўнай і мысліцельнай дзейнасці;
3. Выпрацоўваць уменне пераадольваць цяжкасці ў рабоце.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
— Мы старанныя, уважлівыя, будзем добра працаваць, падтрымліваць адзін аднаго.
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Прачытайце спалучэнні, якія ў вас атрымаліся.
III. Арфаграфічная размінка
К..стрычнік барваю
Прыбра..
Дубы, ..сіны
I р..бінкі;
Лісты ён з дрэ..
П..р..скідаў
На (у,ў)злескі,
Ву..кія сц..ж..нкі.
А. Дзеружынскі
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.
— Назавіце словы, якія ўжыты ў пераносным значэнні.
— Назавіце словы, у якіх усе зычпыя гукі цвёрдыя.
IV. Чыстапісанне
Ч чч Чч
чысціня чарга чарнавік
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Чысціня (чистота) — уласцівасць і стан чыстага.
Чарга (очередь) — пэўны парадак, паслядоўнасць у адбыванні чаго-небудзь; група людзей, якія чакаюць атрымання чаго-небудзь у парадку чаргаванасці і размяшчаюцца звычайна адзін за адным.
Чарнавік (черновик) — чарнавы накід, тэкст, рукапіс чаго-небудзь.
Роднасныя словы:
Чыстка, чысты, чысцейшы, чысцець.
Чаргаванне, чаргаваць, чарговасць, чарговы.
Калі мы так гаворым:
• У першуго чаргу — перш за ўсё, неадкладна.
• У сваю чаргу — са свайго боку, у адказ; адпаведна.
Неба пад намі было незвычайнай чысціні. (Э. Агняцвет)
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць цвёрдыя гукі (I варыянт); мяккія гукі (II варыянт).
— Падбярыце да выдзеленых слоў сінонімы, антонімы.
— Перакладзіце сказ на рускую мову.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Работа з падручнікам
Практ. 116, с. 62
Правіла на ст. 63
VIІ. Фізкультхвілінка
(Можна выразаць з паперы сняжынкі.)
— Што за цуд?
Ляціць зімою
матылькоў бялготкі рой.
(Кружацца на месцы ў адзін бок, потым
у другі і адначасова машуць кісцямі рук.)
А ў дварах — дзіцячы смех.
Падае ціха снег!
(Паступова апускаюць рукі
і садзяцца на кукішкі.)
Скачуць дзеці
Шум і смех.
У камы качаюць снег.
I з вясёлаю ўсмешкай
Б’юць адзін другога снежкай.
(Скачкі, рух, кідкі.)
VIIІ. Замацаванне
Практ. 117, с. 63
Слоўнікавае слова: чысціня
Практ. 118, с. 63
Практ. 119, с. 63
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Якая работа вас зацікавіла больш за ўсё? Чаму?
— Дзе сустрэліся цяжкасці?
— Дайце ацэнку сваёй працы. (Адказы дзяцей.)
— Рабяты, вы працавалі добра. Малайцы!
X. Дамашняе заданне
Практ. 120, с. 64, правіла
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!