Беларуская мова. 3 клас. Абагульненне і паўтарэнне. Кантрольная работа «Склад слова»
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Абагульненне і паўтарэнне. Кантрольная работа «Склад слова»
Мэты урока:
1. Сістэматызаваць звесткі пра часткі слова;
2. Практыкаваць у разборы слова па саставе, праверыць набытыя ўменні;
3. Развіваць лагічнае мысленне.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
— Так, маленькія мае, маўчок!
Пачынаецца ўрок.
ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
ІII. Знаёмства са зместам кантрольнай работы
ІV. Выконванне кантрольнай работы па тэме «Склад слова»
Варыянт 1
1. Адгадайце загадку М. Пазнякова. Да адгадкі падбярыце аднакаранёвыя словы. У выдзеленых словах вызначце канчаткі.
Яна ў бары
Жыве ў нары.
Яркая рыжуха,
Здатная хітруха. (Ліса)
2. Згрупуйце роднасныя словы. Вызначце ў іх корань.
А) Сыр, сырасць, сыры, сырок.
Б) Вада, выводзіць, водны, вывадак.
3. Знайдзіце чацвёртае лішняе слова ў прапанаваных радах. Запішыце рады слоў з аднолькавым суфіксам. Суфіксы абазначце.
1) Лясок, званок, грыбок, лісток.
2) Бярозка, лодка, малінка, палянка.
4. Устаўце літары ці раскрыйце дужкі. Вызначце прыстаўкі.
(С, з)казаць слова, а.лыніць акно, (с, з)пісаць заданне, паклеіць кнігу, а..вязаць дрэвы, (с, з)вязаць шалік.
5. Складзіце словы. Пабудуйце з утворанымі словамі сказы.
1) Прыстаўка, як у слове узляцець; корань, як у слове горны, суфікс, як у слове марак.
2) Корань, як у слове пералесак, суфікс, як у слове водны, канчатак, як у слове суніцы.
Варыянт 2
1. Адгадайце загадку М. Пазнякова. Да адгадкі падбярыце аднакаранёвыя словы. У выдзеленых словах вызначце канчаткі.
Хто пад елкай
Ці ў лазе
Носіць шапку
На назе? (Грыб)
2. Згрупуйце роднасныя словы. Вызначце ў іх корань.
А) Нос, насавы, паднос, выносіць.
Б) Горад, узгорак, гарадок, гара.
3. Знайдзіце чацвёртае лішняе слова ў прапанаваных радах. Запішыце рады слоў з аднолькавым суфіксам. Суфіксы абазначце.
1) Коцік, брацік, буслік, красавік.
2) Дарожка, ножка, ластаўка, асінка.
4. Устаўце літары ці раскрыйце дужкі. Вызначце прыстаўкі.
Па..пісаць сшытак, (с, з)кінуць паліто, (с, з)шыць суке…ку, на..рэзаць яблык, а.,рэзаць хлеба, (с, з)ламаць галінку.
5. Складзіце словы. Пабудуйце з утворанымі словамі сказ
1) Прыстаўка, як у слове пры’езд, корань, як у слове школьнік, суфікс, як у слове зімні, канчатак, як у слове новы.
2) Корань, як у слове мядок, суфікс, як у слове садовы канчатак, як у слове маліны.
V. Самаправерка кантрольнай работы
VІ. Падвядзенне выніку ўрока
Урокі яшчэ па ўсіх прадметах тут!
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Часціны мовы. Агульныя звесткі аб часцінах мовы
Агульныя звесткі аб часцінах мовы
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!