Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Кантрольная дыктоўка з граматычным заданнем

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Кантрольная дыктоўка з граматычным заданнем 3 клас

Тэма ўрока: Кантрольная дыктоўка з граматычным заданнем

Мэты ўрока:

1. Праверыць ступень сфарміраванасці граматыка-арфаграфічных уменняў вучняў;

2. Фарміраваць арфаграфічную пільнасць;

3. Развіваць моўнае чуццё;

4. Выхоўваць пачуццё замілаванасці родным словам.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

— Так, маленькія мае, маўчок,

Пачынаецца ўрок.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

ІII. Знаёмства са зместам кантрольнай дыктоўкі

ВОЗЕРА НАРАЧ

Возера Нарач — жамчужына Беларусі. Чысціня неба адбіваецца ў яго празрыстай вадзе. Сонца пазірае ў вадзяное люстра. (1) Начамі ў возеры купаюцца зоркі. Нячутна коцяцца хвалі. (2) Бераг возера вартуюць сосны. Вясной каля Нарачы заўжды кукуюць зязюлі. Шмат каля возёра салаўёў. Вось любяць спяваць у маі! Трэлі спевакоў звіняць па ўсёй Нарачы. (49)

ІV. Напісанне кантрольнай дыктоўкі

V. Самаправерка кантрольнай дыктоўкі

VІ. Выконванне граматычнага задання

Варыянт 1

1. Падбярыце аднакаранёвыя словы да слова сасна.

2. Выпішыце са сказа Начамі ў возеры купаюцца зоркі слова з пераносным значэннем.

3. Выпішыце з выдзеленага сказа № 1 словазлучэнні.

4. Падкрэсліце ў выдзеленым сказе № 1 дзейнік і выказнік.

Варыянт 2

1. Падбярыце аднакаранёвыя словы да слова бераг.

2. Выпішыце са сказа Бераг возера вартуюць сосны слова з пераносным значэннем.

3. Выпішыце з выдзеленага сказа № 2 словазлучэнні.

4. Падкрэсліце ў выдзеленым сказе № 2 дзейнік і выказнік.

VІІ. Падвядзенне выніку ўрока

Распрацоўкі ўрокаў па ўсіх прадметах

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Работа над памылкамі. Паўтарэнне. Тэкст

Паўтарэнне. Сказ

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика