Беларуская мова. 3 клас. Канчатак і яго роля ў сувязі слоў
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Канчатак і яго роля ў сувязі слоў
Мэты урока:
1. Фарміраваць прадстаўленне аб канчатку як зменнай частцы роднасных слоў;
2. Вызначыць ролю канчатка для сувязі слоў у сказе, вучыць вызначаць канчатак у слове;
3. Прывіваць любоў да роднай мовы, вучыць узаемадапамозе, арганізаванасці.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія літары ўставілі і чаму?
III. Арфаграфічная размінка
Ягада, яга..ка,
Яга..ны гай…
Яга..нік вокал —
Сунічкі збірай.
Пахне см.:лою
Буршчынавы бор,
Скрозь на п..горках
Сінее ч..бор.
3 водарам гэтым
Ч..бору, с.сны
Ягады прыйдуць
У зімовыя сны.
А. Дзеружынскі
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.
— Знайдзіце ў вершы аднакаранёвыя словы, выдзеліцеу іх корань.
— Падбярыце да выдзеленых слоў роднасныя словы.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
IV. Чыстапісанне
навальніца маланка навука
— Складзіце з гэтымі словамі сказы (вусна).
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Навальніца (гроза) — атмасферная з’ява, непагода з маланкай, моцным ветрам, дажджом або градам.
Маланка (молния) — разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры, звычайна ў выглядзе яркай звілістай лініі.
Навука (наука) — сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства, мыслення і спосабах уздзеяння на навакольны свет; навучанне, настаўленне.
Роднасныя словы:
Навальнічны.
Маланкавы, маланкаатвод.
Навуковы, навуковец.
Гром,
М..ланка.
Ве..ер
Хілі..ь др..вы ніцам…
Над пры..іхлай вёскай —
Шпары..ь н..в..льніца.
Л. Пранчак
— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
— У апошніх сказах вызначце галоўныя члены сказа.
— Укажыце над словамі колькасць складоў
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Работа над тэмай урока
Практ. 55, с. 33 (вусна)
Правіла на с. 33
Практ. 56, с. 33
VIІ. Фізкультхвілінка
Матылёк лятаў, кружыўся
I за дзень ушчэнт стаміўся.
Выбірае месца,
Дзе б яму прысесці.
(Пераступаючы з нагі на нагу, дзеці пляскаюць у далоні ў такт словам.)
VIIІ. Замацаванне
Практ. 57, с. 34
Правіла на с. 34
Практ. 59, с. 35
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!
X. Дамашняе заданне
Практ. 58, с. 34, правіла
Поўны спіс урокаў у пачатковай школе>>>>>
Наступныя урокі беларускай мовы:
Канчатак слова. Агульнае паняцце аб нулявым канчатку
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!