Беларуская мова. 3 клас. Канчатак слова. Агульнае паняцце аб нулявым канчатку
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Канчатак слова. Агульнае паняцце аб нулявым канчатку
Мэты урока:
1.Вучыць вызначаць канчатак у слове, змяняць канчатак у слове адпаведна граматычнай задачы, фарміраваць агульнае ўяўленне пра нулявы канчатак;
2. Вызначыць ролю канчатка для сувязі слоў у сказе, вучыць вызначаць канчатак у слове;
3. Прывіваць любоў да роднай мовы, вучыць узаемадапамозе, арганізаванасці.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Які загаловак прыдумалі?
— Зачытайце апавяданне.
III. Арфаграфічная размінка
— Ты з якіх з..мель,
П..л..саты чмель?
Можа, з (А, а)фрыкі,
3 саванны,
Дзе ж..рафы-веліканы,
Ці з пустыні,
Дзе бураны
Нам..лі п..скоў барханы?
— Не, адтуль я,
Дзе ў з..ры
Кожнай раніцай
Б..ры.
К. Цвірка
— Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
— Вызначце корань і канчатак у выдзеленых словах.
— Якія сказы па мэце выказвання выкарыстаны ў гэтым вершы?
IV. Чыстапісанне
шчупак шчака шчуплы
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Шчупак (щука) — драпежная рыба з доўгім выцягнутым тулавам, вялікай сплюснутай галавой, якая жыве ў рэках і азёрах.
Шчака (щека) — частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы.
Шчуплы — мізерны, слабы, худы.
Роднасныя словы:
Шчупачок, шчупачыны, шчупачышча, шчупаковы.
Шчакасты, шчочка, шчочны.
Шчупленькі.
Увядзенне слова ў словазлучэнне:
Шчупак (які?)злосны, драпежны, хітры, пражэрлівы.
Шчупак (што робіць?) сочыць, палюе, плыве, пільнуе.
Пільнуе маленькую рыбку пражэрлівы …, тузануўся паплавок, і над вадой паказалася галава …
Р..чка, сажалка, р..ка
Добра знаю..ь шчупака.
ён плыве за ..сіх шп..рчэй,
Ры..кам гора: не ўц..чэш.
М. Скрыпка
— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
— Вызначце галоўныя члены сказа.
— У выдзеленых словах абазначце корань і канчатак.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Замацаванне
Практ. 60, с. 35
Практ. 61, с. 36
VIІ. Фізкультхвілінка
А мы грушу пасадзілі,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша прымецца,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша расце, расце,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша цвіце, цвіце,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо грушу пара трэсці,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо грушу пара есці!
Топ-хлоп, топ-хлоп.
(Імітацыя рухаў.)
VIIІ. Замацаванне
Практ. 62, с. 36
Практ. 63, с. 37 вусна
Практ. 64, с. 37
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Якую ацэнку дасце сваёй працы?
— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!
X. Дамашняе заданне
Практ. 65, с. 37
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Правапіс прыставак аб-, ад-, пад-, над-, перад-, прад-
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!