Беларуская мова. 3 клас. Часціны мовы. Агульныя звесткі аб часцінах мовы
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока:Часціны мовы. Агульныя звесткі аб часцінах мовы. Работа над памылкамі
Мэты урока:
1. Фарміраваць уяўленне пра слова як часціну мовы;
2. Пазнаёміць са значэннем і пытаннямі, на якія адказваюць назоўнік, прыметнік, дзеяслоў;
3. Узбагачаць лексічы запас вучняў.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ.Работа над памылкамі
ІІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія словы запісалі?
IV. Арфаграфічная размінка
В..рба,
В..рба,
В..рбінка…
Ветрыкі
В.сновыя
Распуш..лі
Ко..ікі
Пышныя
В..рбовыя
А. Дзеружынскі
— Устаўце прапушчаыыя літары. Растлумачце свой выбар.
— Вызначце ў вершы аднакаранёвыя словы, разбярыце іх па складзе.
— Падбярыце да выдзеленых слоў роднасныя словы.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
V. Чыстапісанне:
заўжды джаліць заўвага
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Заўжды (всегда) — заўсёды.
Заўвага (замечание) — кароткае выказванне, меркаванне наконт чаго-небудзь; указанне на памылку ці недахоп, часта з папрокам або навучаннем.
Джаліць (жалить) — раніць, упівацца джалам; шкодзіць злосна, спадцішка.
Роднасныя словы:
Джала.
1) Усе, ядой, мыць, перад, павінны, заўжды, рукі.
2) Камары, на, джалілі, кожным, злыя, нас, кроку.
— Складзіце са слоў сказы.
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
Ды тут басанож у спякоту
Не пройдзе хлапчук каля плоту:
Гадзюкамі джаляць
Абрыўкі калючага дроту.
М. Маляўка
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Да выдзеленых слоў падбярыце аднакаранёвыя, вызначце у іх корань.
— Назавіце слова, у якім два карані.
VІ. Паведамленне тэмы ўрока
VІІ. Работа над тэмай урока
Практ. 101, с. 55
Правіла на с. 55
Практ. 102, с. 56 (вусна)
Правіла на с. 56
Практ. 103, с. 56 (вусна)
Правіла на с. 56
VIІІ. Фізкультхвілінка
Гульня «Лятае — не лятае»
(Лятае — махаюць рукамі, не лятае — прысядаюць.)
У нашым краі — Беларусі
Ёсць буслы, сарокі, гусі,
Зубры, ласі, саколкі,
Чаплі, ваўкі, перапёлкі,
Свінні і верабейкі,
Коні і салавейкі.
ІХ. Замацаванне
Практ. 104, с. 57
Практ. 105, с. 57
Практ. 106, с. 58
Практ. 107, с. 58 (вусна) Слоўнікавыя словы: джаліць, пялёстак, асцярожны
X. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вас зацікавіла на ўроку?
— Ці не стаміліся?
— Як вы ацэніце сваю працу?
— Мне спадабалася, як вы працавалі.
XІ. Дамашняе заданне
Практ. 108, с. 58, правіла
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Агульныя звесткі аб часцінах мовы
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
- Русский язык. 3 класс. Тема урока: Объяснение значения слов с помощью однокоренных слов. Образование однокоренных слов, в том числе с чередующимися согласными в корне
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!