3 клас. Беларуская мова. Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы. Правапіс галосных і зычных літар у корані слова

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

тэма корань слова

Тэма урока: Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы. Правапіс галосных і зычных літар у корані слова

Мэты урока:

1. Практыкаваць у правільным напісанні галосных і зычных у корані слова;

2. Вучыць выяўляць аднакаранёвыя словы ў тэксце;

3. Узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія сказы атрымаліся?

III. Арфаграфічная размінка

Лес,

Л…сок,

Л..сочак,

Лекавы настой…

Пахне ч..б..рочак

Пад густой с.сной.

Цёплы

Ліпень

Крочы..ь ціха

Па з..млі.

Ласкава ш..поча

Ве..ер у га..і.

А. Дзеружынскі

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.

— Падбярыце аднакаранёвыя словы да выдзеленых слоў.

— Знайдзіце ў вершы роднасныя словы, вызначце у іх корань.

— Назавіце словы, у якіх больш літар, чым гукаў.

— У другім, трэцім, чацвёртым сказах вызначце галоўныя члены.

IV. Чыстапісанне

ручай               рухацца               ралля

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Ручай (ручей) — невялікі вадзяны паток, утвораны выхадам на паверхню падземных вод або сцекам дажджавых ці снегавых вод.

Рухацца (двигаться) — перамяшчацца, перасоўвацца.

Ралля — узаранае поле, узараная глеба.

Роднасныя словы:

Ручаёк, ручаёвы, ручаінка.

Рух, рухаць, рухаючы, рухлівасць, рухлівы.

Цераз поле,

Цераз гай Цёк,

Цурчаў ручай.

А. Дзеружынскі

— Падбярыце да выдзеленых слоў аднакаранёвыя словы, выдзеліце у іх корань.

— Назавіце словы-сінонімы.

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 49, с. 30

Практ. 50, с. 31 (вусна)

VIІ. Фізкультхвілінка

Раз-два-тры-чатыры —

(Дзеці крочаць на месцы.)

Коцік вушкі натапырыў.

(Крочаць, паказваюць вушкі коціка.)

Ідзе з лесу воўк, воўк,

I зубамі шчоўк, шчоўк.

(Ідуць паходкай воўка, раскрываюць рот

на словы «шчоўк, шчоўк» —

можна I вымаўляць гэтыя словы.)

Мы схаваліся ў кусты:

Коцік, я, і ты, і мы.

(Прысядаюць на кукішкі і лічаць,

 паказваючы на кожнага рукой.)

Ты ж, ваўчына, пачакай,

Як схаваемся — шукай.

(Паграджаюць пальчыкам, на слова

«шукай» нахіляюць галаву на рукі.)

VIIІ. Замацаванне

Практ. 51, с. 31

Практ. 52, с. 31

Практ. 53, с. 32

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Што вас зацікавіла на ўроку?

— Ці не стаміліся?

— Як вы ацэніце сваю працу?

— Мне спадабалася, як вы працавалі.

Х. Дамашняе заданне

Практ. 54, с. 32

Усе ўрокі ў пачатковай школе тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Канчатак і яго роля ў сувязі слоў

Канчатак слова. Агульнае паняцце аб нулявым канчатку

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

2 комментария на “3 клас. Беларуская мова. Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы. Правапіс галосных і зычных літар у корані слова”

  • Правапіс галосных у корне слова — Большой портал по изучению русского языка says:

    […] Источник […]

    Ответить
  • Аднакараневыя словы гэта правила — Большая энциклопедия ошибок и их решений says:

    […] Источник […]

    Ответить

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика