Навучанне чытанню. 1 клас. Тэма ўрока: Знаёмства са сказам
Навучанне чытанню ў 1 класе. Канспект урока
Тэма: Знаёмства са сказам
Мэты:
— пазнаёміць дзяцей з паняццем «сказ»;
— развіваць мысленне дзяцей;
— выхоўваць добрыя адносіны да прыроды.
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант
2. Паўтарэнне
— Дзеці, хто такі Францішак Скарына? (першадрукар)
— На чым людзі пісалі раней, калі яшчэ не было паперы? (на гліняных таблічках)
— У чым значэнне кнігі?
— Паслухайце верш В.Жуковіча, дзе ён выказаў захапленне прыродай роднага краю:
Гляджу з захапленнем
На нашу зямлю.
У травах і красках
Зямліцу люблю…
— А вы любіце сваю зямлю і прыроду?
— Малайцы! Толькі не забывайцеся на тое, што прыроду трэбы не толькі любіць, але і берагчы.
3. Новы матэрыял
— Адгарнем наш Буквар на 4 і 5 старонцы і паглядзім на малюнак. Што тут намалявана? (адпачынак на беразе рэчкі)
— Бачыце, пад нашым вялікім малюнкам — некалькі малых малюнкаў. У цэнтры кожнага малога малючнка — персанажы з вялікага.
— Хто намаляваны на першым малюнку? (сабачкі)
— Што яны робяць? (Сабачкі бегаюць) Дайце поўны адказ.
— Адзін малюнак — як сказ. Бо сказ — гэта сказаць нешта пра што-небудзт або пра каго-небудзь. Напрыклад, мы з вамі сказалі пра сабачак. Сказ — ад слова «сказаць».
— Што вы скажаце пра дзяўчынак? (Дзяўчынкі ўюць вянок)
— А які сказ — пра хлопчыка? (Хлопчык вудзіць рыбу)
— А які сказ — пра ката? (Кот панёс рыбу)
— Вялікі малюнак можна падзяліць на часткі, а з частак можна скласці цэласны верхні малюнак. Так і ў мове: наша апавяданне можна падзяліць на сказы, а са сказаў — скласці апавяданне.
— Хто паспрабуе скласці апавяданне па вялікаму малюнку?
— Сказ мы з вамі будзем абазначаць вось такой схемай:
— Штрых спераду абазначае пачатак сказу. Сказ заўсёды пачынаецца з вялікай літары. У канцы сказа мы робім прыпынак (паўзу). На пісьме абазнаем гэта кропкаю.
— А цяпер прыдумайце па сказу пра тое, што вы рабілі раніцай.
— Як вы думаеце, калі хто скажа: На стале ляжала… Ці будзе гэта сказ? Чаму?
— На самой справе, думка не завершана. Мы не ведаем, што ляжала на стале. А калі я скажу: На стале ляжала кніга?
— Вось! Сказ — гэта закончаная думка.
— Цяпер мы з вамі пагуляем у гульню «Слухай уважліва». Я вымаўляю сказ. Калі ён завершаны, вы «ставіце» кропку — пляскаеце ў далоні. Дамовіліся?
Тома завастрыла…
Тома завастрыла аловак.
Пеця ездзіць на…
Пеця ездзіць на веласіпедзе.
Ніна кнігі…
Ніна кнігі шануе.
— Малайцы! А зараз я пачну сказ, а вы яго хорам закончыце.
Любіш катацца, любі і саначкі… (вазіць)
4. Абагульненне
— Пра што вы сёння даведаліся на ўроку?
— Што такое сказ?
— Што робіцца ў канцы сказа?
— Хто мне прыдумае паведамленне з двух сказаў?
Малайцы! Вы добра працавалі на ўроку. Пара і адпачыць.
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!