Навучанне чытанню. 1 клас. Тэма ўрока: Сказы з двух слоў

Навучанне чытанню ў 1 класе. Канспект урока.

Тэма: Сказы з двух слоў

Мэты:

— пазнаёміць дзяцей з тым, што сказы складаюцца са слоў;

— навучыць дзяцей складаць сказы з двух слоў;

— узбагачаць слоўнікавы запас вучняў музыкальнымі тэрмінамі; развіваць лагічнае мысленне;

— выхоўваць эстэтычныя адносіны да музыкі.

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

2. Паўтарэнне

— З чаго складаецца апавяданне? (са сказаў)

— Па чым мы разумеем, калі заканчваецца сказ? (па інтанацыі, па завершанасці, па знаку прыпынку)

— Якая схема сказа з’яўляецца правільнай?

Сказы з двух слоў

3. Новы матэрыял

— Адгадайце загадкі!

Настаўнік чытае загадкі на беларускай мове пра пеўня, сабаку, каня і ката.

Напрыклад:

Адмысловы гадзіннік,

Крылаты будзільнік.

Адметны і ў спеве.

А хто гэта? (Певень)

***

Ён лісцівы, дураслівы,

Для крыўдзіцеляў куслівы.

Дорыць ласку і любоў,

З ім заўжды ты быць гатоў. (Сабака)

***

«Іго-го!» — рагоча.

Пакатаць цябе ён хоча. (Конь)

***

Кіпцюры вострыя, вусы доўгія,

Ад яго бягуць мышы многія. (Кот)

— Адгарніце Буквар на с. 6 і вы убачыце, што героі нашых загадак сабраліся там, каб паіграць на музычных інструментах.

навучанне чытанню сказы з двух слоў

— На чым грае сабака? (на барабане)

— А конь? (на гітары)

— А хто сабраўся граць на скрыпцы? (кот)

— Ці ведаеце вы, які музычны інструмент трымае пеўнік? (балалайку)

— Якую казку нагадваюць нам звяры? (Брэменскія музыкі)

— Нашыя музыкі вырашылі не толькі граць, але і спяваць. Нам трэба ім дапамагчы: неабходна даведацца, хто які голас падае.

— Што робіць сабака? (Сабака брэша.)

— Якія словы мы сказалі? (сабака брэша) Якое першае слова? (сабака) Якое другое слова? (брэша)

— Наша гаворка, мова дзеліцца на сказы, а сказы дзеляцца на яшчэ меншыя часткі — на словы. Схему сказа можна запісаць так, каб было відаць, колькі ў ім слоў.

1 клас сказы з двух слоў

— Колькі слоў у нашым сказе Сабака брэша? (2)

— Так, у нас атрымаўся сказ з двух слоў. Якое слова абазначае першы прамавугольнік на схеме? (сабака) Якое — другі? (брэша)

— Кожнае слова штосьці значыць. Вось першае слова. Яно кажа, хто гэта — сабака. А вось другое слова. Яно кажа, што сабака робіць — брэша.

— А цяпер вы прымайце падобны сказ пра пеўня. (Певень кукарэкае.)

— … пойдзе да дошкі і пакажа на схеме першае слова гэтага сказа (певень). А хто пакажа другое слова (кукарэкае)?

— Давайце саставім сказы пра каня (Конь іржэ.), пра ката (Кот мяўкае.)

— А цяпер кожны з вас саставіць свой сказ з двух слоў.

4. Абагульненне

— Чаму наша схема сказа складаецца з двух прамавугольнікаў?

— Што абазначае рыска, якая выступае зверху?

— Што стаіць у канцы сказа?

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика