Канспект урока. 1 клас. Гукі п-п’. Літары П п
Канспект урока по тэме: Гукі п-п’. Літары П п
Мэты:
— пазнаёміць дзяцей з гукамі п-п’ і іх граматычным выражэннем — літарамі П п;
— развіваць і ўзбагачаць мову вучняў.
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант
2. Паўтарэнне
— З чаго складаецца слова? (з гукаў)
— На якія дзве групы падзяляюцца гукі беларускай мовы? (на галосныя і зычныя)
— Якія бываюць зычныя гукі? (цвёрдыя і мяккія)
— Адгадайце загадку:
Дом ён носіць на спіне,
А як хто яго кране,
Ён адразу — у дамок!
Свае дзверы — на замок! (Слімак)
— Вызначце першы гук у слове слімак. Які гэта гук — галосны ці зычны?
— Ахарактарызуйце зычны гук с’.
— Які гук-браток у гука с’?
— Што агульнае ў гукаў с-с’? (зычныя, глухія)
— Што іх адрознівае? (гук с — цвёрды, гук с’ — мяккі)
3. Новы матэрыял
— Ёсць кнігі, тэксты, у якіх усе словы пачыраюцца з літары П. А я раскажу вам маленькае апавяданне пра пеўня. Усе словы тут пачынаюцца з гукаў п-п’.
Пайшоў певень пагуляць. Прайшоўся па полі. Падзёўб проса. Паспрабаваў пшаніцу. Пычысціў перыйкі. Патаптаўся.
Паглядзеў — поўдзень!
— Пара, — пракукарэкаў певень. — Пайду пасплю.
— Спадабалася вам маё апавяданне?
— А хто герой у ім? (певень)
— Які першы гук у слове певень?
— Які гэта гук — галосны ці зычны, цвёрды ці мяккі, цвёрды ці глухі?
— Знайдзіце ў Буквары прадмет, у слове-назве каторага можна знайсці гука-братка гука п’.
— Дзеці, калі вожык ходзіць, як ён пыхкае? (пых-пых-пых)
— Як пішчаць птушаняты? (пі-пі-пі)
— Ці заўважылі вы адрозненне ў вымаўленні першых гукаў?
— У Буквары разгледзім літары, якімі абазначаюцца гэтыя гукі.
П стаіць, як перакладзіна:
На дзве палкі трэцяя пакладзена.
— Паглядзім на малюнак у Буквары. Назавіце мне прадметы, якія пачынаюцца з гука п (п’).
Настаўнік задае пытанні па малюнку.
— Складзіце апавяданне па малюнку. Хто паспрабуе? Я пачну, а вы прадоўжыце.
— Дадзім нашаму апавяданню загаловак.
— Я буду называць словы. Калі я вымаўлю слова з пачатковым гукам п, пляскайце у далоні.
пярына
падушка
пакрывала
певень
конь
пастух
пінгвін
паштальён
— А цяпер я даю слова, а вы адразу называеце пачатковы гук.
Паліна
Паўліна
Пеця
Павел
пісьмо
пшаніца
прадукты
пісаць
поле
парог
4. Абагульненне
— На што падобна літара П?
— Якія гукі абазначае літара П?
— Вывучым скарагаворку:
Сіма клікала Паўліна,
Ад пеўня ўцякала Зіна.
— Назавіце словы са скарагаворкі, якія пачынаюцца з гукаў п-п’.
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!